Дзяржаве выгадна мець бедных грамадзянаў?


Беднасць – не загана. Ці трэба дапамагаць бедным людзям? Хто вінаваты, калі чалавек бедны? Пра гэта журналісты праграмы «Маю права» запыталіся ў жыхароў Менску.

{movie}Дзяржаве выгадна мець бедных грамадзянаў?|right|15807{/movie}

Ці бедны чалавек вінаваты ў тым, што ён – бедны? Ці вінаватая – дзяржава? Меркаванні на гэты конт у менчукоў розныя. «Дзяржава заахвочвае чалавека быць бедным. Дзяржаве выгадна, каб больш людзей было бедных», – гаворыць адзін з удзельнікаў апытання.

Ці трэба дапамагаць бедным людзям? Некаторыя рэспандэнты мяркуюць, што мінімальныя дапамогі, якія выдае дзяржава, – дастатковыя для таго, каб годна жыць. «Хто хоча добра жыць – той працуе, а хто па сметніцах лазіць – такім бы я нічога не давала», – гаворыць жыхарка Менску.

Глядзіце больш – у відэаматэрыяле.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў