Грузіны спалілі славацкі сцяг ва ўгодкі трагедыі 9 красавіка 1989 года


Акт вандалізму адбыўся ў ноч на 9 красавіка на праспекце Руставэлі ў Тбілісі. Там стаіць помнік загінулым пры разгоне савецкімі войскамі мітынгу ў 1989 годзе.

У гонар 25-ай гадавіны трагедыі славацкая ўрадавая дэлегацыя, якая была ў Грузіі з візітам, усклала да мемарыялу вянок, упрыгожаны бела-сіне-чырвонаю стужкаю.

{movie}Тбіліскія падзеі 9 красавіка 1989 года|right|15793{/movie}

Адзін з удзельнікаў працэсіі, кіраўніа управы Самгорскага раёну Тбілісі Бэсо Газдзеліяні прыняў яе за частку расейскага сцяга і разам з аднадумцамі сарваў палоску тканіны, растаптаў і падпаліў. Сцяг Славаччыны адрозніваецца ад расейскага толькі наяўнасцю герба ў левай частцы палотнішча, якога не заўважылі. Бэсо Газдзеліяні паабяцаў прынесці афіцыйныя прабачэнні.

Тбіліскія падзеі 9 красавіка 1989 лічаць адпраўною кропкаю барацьбы грузінаў за нацыянальную незалежнасць і аднаўленне дзяржаўнасці. Кожны год дата адзначаецца як Дзень нацыянальнага адзінства і памяці загінулых за радзіму.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў