«Белтэлекам» паведаміў пра пашкоджанне кабелю, пракладзенага ў напрамку Польшчы, які выкарыстоўваецца для забеспячэння сувязі з інтэрнэтам.
«У звязку з пашкоджаннем кабелю ў кірунку партнёра ў Польшчы магчымыя цяжкасці з доступам у інтэрнэце да рэсурсаў «заходняга» сегменту. Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці», – заявілі ў «Белтэлекаме».
Нагадаем, што апошнія тыдні на мяжы Беларусі з Польшчаю праходзілі сутыкненні мігрантаў, якія былі з беларускага боку, з польскімі памежнікамі. Пры гэтым быў разбураны пункт пропуску Брузгі і высечаныя дрэвы каля мяжы, якія пасля выкарыстоўваліся для абагрэву лагеру мігрантаў ды прарыву імі мяжы.
МГ belsat.eu