Лецішча 75-гадовай Ніны Багінскай за штрафы выставілі на аўкцыён


Аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёну сталіцы выставіў на аўкцыён лецішча 75-гадовай Ніны Багінскай. Пра гэта стала вядома пасля з’яўлення адпаведнага лоту на сайце «БелЮрЗабеспячэння».

Ніна Багінская.
Фота: ТК / Белсат

У садовым таварыстве «Фізтэх» у Пухавіцкім раёне выставілі на продаж участак плошчай 4,5 соткі. Надзел належыць грамадскай дзяячцы Ніне Багінскай. Лецішча арыштавалі судовыя выканаўцы яшчэ ў 2016 годзе. Пачатковы кошт участку складае 693 рублі, аўкцыён адбудзецца 10 лістапада.

Ніна Багінская вядомая сваёй прынцыповай пазіцыяй. Яна брала ўдзел у шматлікіх акцыях пратэсту і выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам у шмат якіх месцах сталіцы. Жанчыну неаднаразова затрымвалі і судзілі, але яна прынцыпова адмаўляецца аплочваць штрафы.

Hавiны
Ніне Багінскай забаранілі паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі
2022.08.19 21:51

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў