Ніне Багінскай забаранілі паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі


75-гадовую Ніну Багінскую 19 жніўня судзілі за неаплату штрафу. У выніку на актывістку былі накладзеныя абмежаванні, паведамляюць праваабаронцы.

Журналісты бяруць каментар у Ніны Багінскай пасля таго, як у яе адабралі сцяг. 19 верасня 2020.
Фота: ТК / Белсат

У красавіку актывістцы прысудзілі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Менску на Дзень Волі. Штраф Багінская традыцыйна плаціць не стала і ў дачыненні яе ўвялі пэўныя абмежаванні.

Цяпер Багінская не зможа паляваць, кіраваць машынай і маламернымі суднамі, а аператарам сувязі забаронена даваць актывістцы паслугі інтэрнэту, мабільнай сувязі і тэлебачання.

Актывістка Ніна Багінская рэгулярна ўдзельнічае ў акцыях пратэсту, часта ў адзіночку. Яна выходзіла на іх яшчэ  ў канцы 1980-х. У лістападзе 2020 года ў кватэры пенсіянеркі прайшоў ператрус.

Таксама сілавікі затрымлівалі Ніну Багінскую на ейныя народзіны, якія яна адзначала 30 снежня 2021 года. Напярэдадні легенда нацыянальнага руху адзначала 75 гадоў і ў гэты дзень спадарыня Ніна выйшла на вуліцы Менску з плакатам «Свабоду палітвязням». Пасля сілавікі затрымалі Багінскую і адвозілі яе ў псіхіятрычны цэнтр у Навінкі, а пасля адпусцілі.

Фільмы
Дзе мой сцяг?
2020.12.10 16:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў