Гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) асудзілі на 25 содняў. Адбываць пакаранне блогер будзе ў Шчучыне.
Ермашука судзілі ў Шчучынскім раённым судзе паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовую імпрэзу – на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.
На знак пратэсту Вадзім усе тры дні, што быў за кратамі, адмаўляўся ад ежы. Родныя спадзяюцца пераканаць яго пачаць есці.