Нагода для помніка – французскі лідар быў там у палоне, паведамляе Спадчына.
Уся справа ў тым, што капітан дэ Голь, у будучым генерал, лідар Французскага Супраціву і прэзідэнт Францыі, у час Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў палоне ў адным з вытворчых памяшканняў шчучынскага прадпрыемства. Гэты будынак захаваўся да сей пары і тут знаходзіцца цэх заводу Аўтаправод. А цяпер побач з ім знаходзіцца яшчэ і помнік, створаны па праекце скульптара Мікалая Байрачнага, архітэктараў В. Мусіенкі і А. Дзяміда.
Помнік ужо ўсталяваны, але яшчэ не адкрыты. На яго адкрыццё планавалі запрасіць нават нашчадкаў Шарля дэ Голю, але ці захочуць яны ехаць у цяперашнюю Беларусь – невядома.
Марыя Мурашка belsat.eu