Рэйтынгавае агенцтва «Fitch» аб'явіла пра «абмежаваны дэфолт» у Беларусі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Fitch» панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з «непазбежнага дэфолту» да «абмежаванага дэфолту», гаворыцца ў паведамленні «Fitch».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Пасля заканчэння 13 ліпеня 2022 года 14-дзённага ільготнага перыяду для выплаты купона па еўрааблігацыях 2027 года мы панізілі доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з С да «абмежаванага дэфолту»», – гаворыцца ў заяве агенцтва.

Беларусь да 14 ліпеня павінна была выплаціць 22,9 млн долараў паводле дзесяцігадовых еўрааблігацыяў «Belarus-27», таму 15 ліпеня міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Moodyʼs» паведаміла пра дэфолт Беларусі па вонкавым доўгу. «Пагашэнне валютнага доўгу ў беларускіх рублях уяўляе сабой дэфолт», – пісала тады агенцтва. Праз тое, што Мінфін Беларусі правёў гэты плацеж у беларускіх рублях, трымальнікі аблігацыяў не змаглі атрымаць сваіх грошай.

Рэйтынг дэфолту адлюстроўвае здольнасць краіны вярнуць узятыя крэдыты. Доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі застаецца на ўзроўні ССС, паколькі ўрад працягваў абслугоўваць доўг у мясцовай валюце, а ў агенцтве не лічаць, што рызыка дэфолту ў звязку з гэтым доўгам істотна змянілася з папярэдняга перагляду 7 ліпеня 2022 года.

Улады Беларусі абвясцілі, што краіна будзе выконваць даўгавыя абавязкі па еўрааблігацыях у беларускіх рублях па курсе Нацбанку і назвалі гэтае рашэнне вымушанай захадай, бо ўдзельнікі сістэмы не могуць гарантаваць поўнага і своечасовага пералічэння сродкаў усім трымальнікам еўрааблігацыяў.

Hавiны
Зноў тэхнічны дэфолт? Ці праўда ён адбыўся і чым гэта пагражае Беларусі
2022.06.30 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў