Музыкаў гурта «Nizkiz» прызналі палітзняволенымі


Праваабаронцы прызналі музыкаў «Nizkiz» палітычнымі зняволенымі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гурт «Nizkiz». Крыніца: musicscore.ms

У спіс палітычных зняволеных трапілі тры музыкі гурта: Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін.

Акрамя музыкаў, у спіс палітычных зняволеных былі ўнесеныя імёны Ульяны Яковіч, Аксаны Ючкавіч і Арцёма Закржэўскага.

Нагадаем, што музыкаў «Nizkiz» затрымалі раніцай 5 студзеня 2024 года. 8 студзеня суд Ленінскага раёну гораду Магілёва разгледзеў адміністратыўныя справы Сяргея Кульшы і Дзмітрыя Халяўкіна паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Суд над Аляксандрам Ільіным адбыўся 10 студзеня. 17 студзеня ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК было апублікаванае чарговае відэа з удзельнікамі гурта «Nizkiz», у якім музыкі казалі пра свой удзел у пратэстах і тое, што «найбліжэйшыя пяць гадоў будуць спяваць у месцах пазбаўлення волі».

29 студзеня стала вядома, што музыкаў перавялі ў следчы ізалятар у Менску, гэта магло быць звязана з завядзеннем на хлопцаў крымінальных справаў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў