AIU абвінаваціла трэнера Маісевіча ў парушэнні кодэксу сумленнасці за гісторыю з Ціманоўскай


Група добрасумленнасці ў лёгкай атлетыцы (AIU) абвінаваціла беларускага трэнера Юрыя Маісевіча ў парушэнні Кодэксу сумленнасці Сусветнай лёгкай атлетыкі, якое ён дапусціў, калі спартсменка Крысціна Ціманоўская была знятая з Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе. Аб гэтым гаворыцца ў заяве на сайце арганізацыі. Якія гэта абвінавачанне мае наступствы, пакуль невядома. 

Інцыдэнт з уціскам на алімпійку Крысціну Ціманоўскую, якая падчас Алімпіяды ў Токія ў 2021 годзе публічна крытыкавала трэнераў, атрымала развіццё 19 студзеня. Група добрасумленнасці ў лёгкай атлетыцы (AIU) абвінаваціла трэнера Юрыя Маісевіча ў парушэнні кодэксу Кодэксу сумленнасці Сусветнай лёгкай атлетыкі (World Athleticsʼ Integrity Code of Conduct). Аднак якія меры да яго могуць быць прынятыя – пакуль невядома.

«Маісевіч дзейнічаў несумленна і дзейнічаў нядобрасумленна; не змог абараніць годнасць спартсмена, і яго дзеянні ўяўлялі сабой вербальнае і псіхічнае дамаганне; і што ён у цэлым зганьбіў рэпутацыю лёгкай атлетыкі», – гаворыцца ў заяве AIU.

Юрый Маісіевіч.
Фота: RTE / rte.ie

Тады Ціманоўская ў сацсетках раскрытыкавала трэнераў за тое, што яны дапусцілі яе на дыстанцыю, якая не зʼяўляецца яе звыклай. Пасля таго як яе крытыка патрапіла ў загалоўкі міравых СМІ, трэнеры на чале з Майсевічам адхілілі яе ад выступленняў і спрабавалі сілком адправіць у Беларусь. У адказ Крысціна Ціманоўская спачатку папрасіла абароны паліцыі Японіі, а затым ўцякла ў Польшчу, за якую зараз выступае на сусветных спартовых арэнах, атрымаўшы польскае грамадзянства.

Артыкулы
«Загадалі выдаліць відэа, калі хачу застацца ў спорце». Бягуння Ціманоўская баіцца трапіць у турму
2021.08.01 19:57

Пытанне аб паводзінах трэнера было быў перададзена ў AIU Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і Сусветнай лёгкай атлетыкай (WA) 30 верасня 2021 года. І вось цяпер, 19 студзеня 2023 года, група зрабіла заяву па гэтай справе.

Пры гэтым, Юрый Маісевіч быў адным з двух беларускіх спартыўных чыноўнікаў, якіх МАК пазбавіў алімпійскай акрэдытацыі ў сувязі з гэтай сітуацыяй. Другому спартыўнаму чыноўніку, Артуру Шумаку, абвінавачанне ад AIU не выстаўлена.

Hавiны
Стала вядома, каго Лукашэнка пазбавіў вайсковых званняў. Сярод іх Сахашчык, Лебядок і Ціманоўская
2022.09.21 08:47

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў