Таямніцы мача Пуціна


Сціплы ў быце, любіць жывёлінаў, лятае ў сне і ў рэчаіснасці! Але ці можа Уладзімір Пуцін быць прыкладам для ўсіх расейскіх мужчынаў? Рэжысёр Юры Хашчавацкі ды Крумкач раскрываюць таямніцы мача Пуціна, а сапраўдных мужчынаў знаходзяць ва Украіне.

{movie}Таямніцы мача Пуціна|right|15693{/movie}

Пуцін скіроўвае войскі – спачатку ў Грузію, потым ва Украіну. А ягоныя суайчыннікі просяць адправіць танкі ў… Валгаград. Каб абараніць мясцовае расейскамоўнае насельніцтва ад мясцовай расейскамоўнай паліцыі.

Прыклады народнай творчасці пра Пуціна і пра тое, як у Бельбеку бяззбройныя ўкраінскія вайскоўцы бароняць свой сцяг ад расейскага спецназу, вы пабачыце ў свежым выданні «Тэатру ваенных дзеянняў».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў