Пікнік у Курапатах. Міліцыя адпусціла блюзнераў (відэа)


У сацыяльных сетках апублікаванае відэа з урочышча Курапаты, дзе на месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў маладыя людзі зладзілі пікнік. На словы тых, хто рабіў ім заўвагу, удзельнікі пікніка адрэагавалі надзвычай агрэсіўна.

{movie}Блюзнерства ў Курапатах|right|15627{/movie}

«Маладыя людзі нападпітку не пажадалі перанесці свайго свята ў іншае месца і адрэагавалі агрэсіўна, пачалі лаяцца матам. Некалькі ўдараў атрымаў 70-гадовы народны мастак Беларусі Мікола Купава і аператар, што вёў здымкі. Перапала і вядомай рэжысёрцы Вользе Мікалайчык», – піша ў сацыяльных сетках былы палітвязень Зміцер Дрозд.

Паводле яго, калі на месца здарэння прыехалі міліцыянты, яны «толькі паўшчувалі хуліганаў, не складаючы пратаколаў за відавочныя парушэнні правапарадку: распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы, распальванне вогнішча ў ахоўнай зоне, лаянка і хуліганства»

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў