Былы баксёр падтрымае цукеркавага магната


Найбольш прывабным кандыдатам на пост прэзідэнта Украіны сацыялагічныя апытанні называюць уладальніка цукеркавай кампаніі «Roshen» Пятра Парашэнку.

Паводле даследаванняў сацыялагічнай групы «Рэйтынг» і Цэнтру Разумкова, у пазачарговых выбарах прэзідэнта (25 траўня) гатовыя прыняць удзел 84 % украінцаў.

Сярод тых, хто вызначыўся са сваім выбарам, 36,2 % гатовыя прагаласаваць за бізнесоўца, заснавальніка цукеркавай кампаніі «Roshen» Пятра Парашэнку, за Віталя Клічка збіраюцца аддаць свае галасы 12,9 %, а за былую прэм’ерку і экс-палітзняволеную Юлію Цімашэнку – 12 %.

Паводле сацыялагічнага даследавання, калі цукеркавы магнат з Украіны выходзіць у другі тур, то ён можа перамагчы на гэтых выбарах незалежна ад таго, хто будзе ягоным канкурэнтам. Віталь Клічко ўжо заявіў, што ў выпадку перамогі Парашэнкі ў першым туры ён падтрымае ягоную кандыдатуру ў другім.

ЮВ паводле liga.net

Глядзі таксама
Каментары