«Апазіцыянеры перамаглі ў выбарах, бо так захацелі ўлады»


https://youtu.be/eubOy6HOw64
Вынікі мясцовых выбараў падводзіць лідар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карнеенка.

Cёлета сярод 18 тыс. дэпутатаў мясцовых органаў улады – два прадстаўнікі апазіцыі

«Трапіць у любы савет, у тым ліку і ў мясцовы, першапачаткова не трапіўшы ў «шахматку» ўлады, – немагчыма. Таму, хутчэй за ўсё, тыя апазіцыянеры, які прайшлі, – гэта не перамога ў змаганні за галасы выбарнікаў, а, хутчэй за ўсё, гэта такія абставіны: ці безальтэрнатыўныя выбары, ці тых людзей вельмі добра ведаюць», – падкрэсліў спадар Карнеенка.
{movie}«Апазіцыянеры перамаглі ў выбарах, бо так захацелі ўлады»|right|15493{/movie}
Сельскія саветы – гэта не той орган, які мае сур’ёзныя паўнамоцтвы і магчымасці ўплываць на сітуацыю, падкрэсліў дзеяч.

«Дэпутаты ад апазіцыі атрымалі мандат не таму, што моцна папрацавалі, а хутчэй за ўсё таму, што так захацела ўлада», – лічыць госць «Белсату».

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары