Увесь амерыканскі спіс – гэтак званая піцерская брыгада. І гэты спіс паказвае рэальнае кіраўніцтва расейскай верхавіны, кажа палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
«Трэба размяжоўваць. Санкцыі амерыканскія больш жорсткія, бо ЕЗ – 28 краінаў і там цяжка прыйсці да кампрамісу. Аднак дзякуючы гэтым санкцыям, кіраўніцтва Беларусі таксама пад гэтымі санкцыямі, якіх яны нібыта не адчуваюць».
{movie}Раман Якаўлеўскі: Тое, што Украіну чакаюць у ЕЗ, — ілюзія |right|15458{/movie}
Аднак ці чакаць расшырэння санкцыяў, якія б моцна ўдарылі па кіраўніцтве Расеі, – пытанне, якое залежыць ад шматлікіх фактараў, але намер такі ёсць, кажа эксперт.
«Трэці крок санкцыяў – таямніца, але ж нямецкі ўрад абмежаваны бізнесам у Расеі. Аднак адзначу, што ў іх есць механізмы кіравання сваім бізнесам. А настрой Мэркель не аптымістычны для Пуціна».
Больш у відэаматэрыяле.
ДР, belsat.eu