Шкарпэткі, насенне, гарэлка – чым прывабліваюць выбарнікаў на мясцовае галасаванне


23 сакавіка, у афіцыйны дзень галасавання, для электарату у сталіцы зарганізуюць выязны гандаль з шырокім асартыментам не толькі харчовых тавараў у 502 буфетах.

Згодна з рашэннем Менгарвыканкаму «Аб гандлёвым абслугоўванні на выбарчых участках пры правядзенні выбараў дэпутатаў Менскага гарадскога савету дэпутатаў XXVII склікання», на участках дазволілі рэалізацыю на разліў алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва. Гандлёвая надбаўка на ўсе віды напояў, а таксама садавіну і харчовыя тавары не мусіць перавышаць 30 %. Не больш за 50 % складзе надбаўка на прадукцыю ўласнай вытворчасці да рознічнай цаны набору сыравіны.

Вытворцы менчукоў у гэтым годзе будуць балаваць шырокім асартыментам нехарчовых тавараў. Між іншага, трыкатажнымі, панчошна-шкарпэткавымі вырабамі, сувенірамі, галантарэяй, канцылярскімі таварамі, друкаванымі выданнямі са зніжкамі ад 20 % і вышэйшымі.

Варта пайсці на галасаванне 23 сакавіка і па свежую бульбу, плодаагароднінную прадукцыю за адпускныя цэны без гандлёвай надбаўкі, яблыкі – коштам, зніжаным да 25 %; агуркі ды зялёныя культуры ўраджаю 2014 коштам, ніжэйшым за сабекошт да 20 %.

ДР, belsat.eu паводле telegraf.by

Стужка навінаў