Чым сытыя беларусы? (відэа)


https://youtu.be/1m4sFBtg2Yc

Журналісты праграмы «Асабісты капітал» падлічылі, што беларусы з’ядаюць зашмат бульбы і мяса, пра гэтым у рацыёне – недабор садавіны і малака.

{movie}Чым сытыя беларусы? (“Асабісты капітал”)|right|15388{/movie}

На загад партыі савецкія акадэмікі Нямчынаў і Трубілін прыдумалі «рацыянальныя нормы спажывання» – каб кожны пралетарый дакладна ведаў, на колькі майткоў, кілакалорыяў і квадратных метраў ён мае права разлічваць у гэтым жыцці. І пратрымалася гэтая мода ў Беларусі ажно да мінулага снежня, калі кіраўніцтва краіны, з якой увесь свет смяяўся праз гэтыя «чалавекаштаны», наважылася скасаваць паштучнае нармаванне. Цяпер ёсць толькі рацыянальныя нормы спажывання харчоў.

З медычнага і адміністрацыйнага гледзішча беларусы ядуць нерацыянальна – налягаюць на бульбу з салам і каўбасою. Пры гэтым ігнаруюць вітаміны і малако. А вось нашыя суседзі да «рацыяналізацыі» падыходзяць прасцей – больш плоцяць.

Гэтак, у Еўразвязе выдаткі спажыўцоў на харчаванне за год складаюць $ 2300, што на $ 1000 больш за выдаткі беларусаў. Але кошты – не надта адрозніваюцца. Таму варта параўнаць рацыён. Гэтак, у параўнанні з аўстрыйцамі ды італьянцамі беларусы нашмат больш з’ядаюць бульбы.

Глядзіце больш – у праграме «Асабісты капітал».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары