«Кватэрнае пытанне» недзяржаўных арганізацыяў: Арт-сядзібу высяляюць пяты раз


У моладзевага творчага цэнтру «Арт-сядзіба» – юбілей. Ужо пяты раз іх высяляюць з памяшкання. Гэтым разам з будынку, дзе раней быў кравецкі цэх. Паводле афіцыйнай версіі… для ўзнаўлення швейнай вытворчасці.

Цалкам выданне вы можаце глядзець падчас онлайн-трансляцыі кожны чацвер а 8:30 і ў архіве праграмы на сайце «Белсату».

На думку каардынатара «Арт-сядзібы» Мікіты Броўкі, насамрэч цэх аднаўляць ніхто не збіраецца. Аднак судзіцца кіраўнікі «Арт-сядзібы» не хочуць. Каб пазбегчы праблемаў з арэндаю памяшкання, распачалі кампанію збору сродкаў на набыццё ўласнага памяшкання. На цяперашні момант сабралі $ 4000 з $ 200 000 патрэбных.

{movie}Праграма “Маю права” – «Арт-сядзібу» хочуць пазбавіць памяшкання ў пяты раз|right|15191{/movie}

З гэткім «кватэрным пытаннем» сутыкаецца не толькі «Арт-сядзіба». Шмат якія недзяржаўныя арганізацыі таксама спрабавалі пазбавіць магчымасці працаваць. Офіс праваабарончай арганізацыі «Вясна» сканфіскавалі. Праваабаронцам «Вясны» пашанцавала – знайшоўся чалавек, які аддаў пад офіс сваю кватэру.

Вандраваць па офісах прыйшлося і праваабаронцам з арганізацыі «Платформа». Паводле Алены Краскоўскай-Каспяровіч, ніхто здаваць памяшканне ім пад офіс не хацеў: «Бывалі моманты, калі людзі былі згодныя з тым, чым мы займаемся, і яны нават бралі перадаплату, але праз некаторы час, відавочна пасля кантактавання з кімсьці з адпаведных структураў, людзі перадумвалі, і мы заставаліся без офісу».

Як абараняць свае правы – у праграме «Маю права».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў