Нацболы паведамляюць пра збіццё іхнага актывіста ў Кастрычніцкім РУУС Менску


Менскага актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрыя Паліенку затрымалі ды збілі міліцыянты Кастрычніцкага РУУС, паведаміў лідар беларускіх нацболаў Яўген Контуш.

«Ён рабіў графіці, у тым ліку і супраць паліцэйскай дзяржавы, якая ў нас цяпер усталявалася», – распавёў Контуш. Паводле яго, Паліенку затрымаў атрад патрульна-паставой службы і збіваў дарогаю ў пастарунак. «Зверствы працягваліся ў камеры», – сцвярджае Контуш.

Паводле лідара нацболаў, Паліенку моцна збілі, «а потым, відаць, зразумелі, што перагнулі палку, давялося выклікаць хуткую, у выніку ён апынуўся ў лякарні, дзе ён зняў пабоі».

Лідар нацболаў заявіў, што актывісты пры дапамозе праваабаронцаў будуць падаваць скаргу ў пракуратуру паводле факту збівання.

Тэлефон самога Паліенкі не адказвае.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў