Гурт «GUDA» прэзентаваў кружэлку са старадаўнімі вясельнымі спевамі (фота, відэа)


Цягам васьмі гадоў гурт збіраў матэрыялы пра вяселле ў народных традыцыях, дзе гучаў аўтэнтычны фолк, які і ўвайшоў у альбом пад назваю «Вяселле». Прэзентацыя кампакт-дыску адбылася ў Моладзевым тэатры эстрады ў Менску.

Да кружэлкі гурт далучыў апісанне беларускіх вясельных абрадаў, якія набіраюць папулярнасць сярод беларусаў.
{movie}GUDA – “За горэю крэмянэю”|right|15140{/movie}
Падчас прэзентацыі праекту адбыўся майстар-клас беларускіх танцаў, якія традыцыйна выконваліся на вяселлях. Прэзентацыю папярэдзіла тэатралізаванае дзейства – старадаўняе беларускае вяселле.

«Вяселле» – гэта трэцяя кружэлка фальклорнага калектыву.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары