На аўстралійца выклікалі міліцыю за абразу Рэспублікі Беларусь


https://youtu.be/n_yLObvuvWY

Прычына: грамадзянін Аўстраліі назваў былую цешчу «паліцаем».

Падрабязнасці гісторыі змагання аўстралійца, які жыве ў Горадні, за права бачыць сваё дзіця распавёў у «Размове Калінкінай» Алег Бакунін. Ён узначальвае арганізацыю «Абарона правоў бацькаў і дзяцей».
{movie}”Размова Калінкінай”: правы татаў і дзяцей|right|15089{/movie}
Паводле Алега Бакуніна, у Беларусі татам пасля разжэнства не даюць удзельнічаць у выхаванні дзяцей. Праз гэта яны за некалькі гадоў трацяць сувязь з дзецьмі. Немалаважную ролю ў гэтым грае тое, што амаль усе прадстаўнікі органаў апекі – гэта жанчыны.

Грамадзянін Аўстраліі 3 гады выхоўваў дзіця разам з жонкаю. У пэўны момант яна забрала дзіця і сышла да бацькоў. Суд прызначыў аўстралійцу парадак сустрэчаў: у працоўныя дні 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны і 3 гадзіны па суботах. Усё павінна адбывацца ў прысутнасці маці ў ейнай кватэры, дзе ўсталяваныя відэакамеры. Калі выключаў святло – выклікалі міліцыю. Калі абыходзілася без скандалаў – усё адно выклікалі міліцыю: нібыта ён абражаў усіх прысутных, у тым ліку – Рэспубліку Беларусь, называючы цешчу «паліцаем». Хоць грамадзянін Аўстраліі і не здагадваўся, што азначае гэтае слова ў беларускіх рэаліях.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары