Прэмія «Дзеяслова» дасталася Галубовічу, Казьку і Бяляцкаму


У Менску ўручылі прэмію часопісу «Дзеяслоў» – «Залаты апостраф».

Паўплываць на вынікі маглі ўсе ахвочыя – шляхам інтэрнэт-галасавання. Але апошняе слова стаяла за рэдакцыяй «Дзеяслова» – Барысам Пятровічам, Андрэем Федарэнкам, Алесем Пашкевічам, Анатолем Івашчанкам.

У намінацыі «Паэзія» ўзяў верх Леанід Галубовіч. Найлепшым празаічным творам журы прызнала два апавяданні пад адною назваю – «Вечны покліч вады» Віктара Казька. Алесь Бяляцкі, што цяпер за кратамі, узнагароджаны «апострафам» за найлепшы твор у жанры «нон-фікшн» – артыкул «Дзяды былі за намі».

Іншыя навіны: Гарадзенскі гурт «Дзецюкі» прэзентаваў дэбютную кружэлку. Алесь Камоцкі зайграў у гонар Рыгора Барадуліна. У Лондане пачала працу штогадовая Выстава кінетычнага мастацтва.

{movie}Агляд падзеяў культуры (25.02.14)|right|15008{/movie}

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў