Расейскае МЗС абураецца публікацыяй «Euronews» у «Фэйсбуку»


Расейская суполка тэлеканалу паставіла на застаўку фатаздымак з размаляваным у жоўта-блакітны колер помнікам савецкага войска ў Софіі.

Дыпламатычнае ведамства Расеі назвала размаляваны помнік “апаскуджваннем”, а выкарыстанае “Euronews” фота пракаментавала як нешта “па-за межамі” – пра гэта паведамляецца на старонцы Міністэрства замежных справаў РФ.

Тэлеканал адрэагаваў на пратэст расейскіх дыпламатаў наступным чынам: “Публікуючы на нашай сцяне фота акцыі – інсталяцыі ў Софіі, мы не выказвалі гэтым падтрымання тым ці іншым сілам Украіны, і тым больш не выказвалі падтрымання таму, што некаторыя назвалі актам вандалізму. Гэта проста фота, якое адлюстроўвае падзеі ў навакольным свеце. Разам з тым, мы бачым, што публікацыя гэтага здымку на нашай вокладцы была няправільна ўспрынятая… і супраць нашай волі абразіла шмат якіх нашых гледачоў. Таму мы здымаем яго, але не прымаем разам з тым абвінавачанняў у абразе памяці ветэранаў вайны”, – гаворыцца ў заяве на старонцы тэлеканалу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў