«У беларусаў няма бліжэйшага народу». Беларускія дзеячы культуры падтрымалі Майдан


У Менску на сядзібе Партыі БНФ прайшла акцыя салідарнасці з украінцамі, якія ахвярна змагаюцца за сваю свабоду.

Удзел у імпрэзе, якая мела форму літаратурных чытанняў, узялі Уладзімір Арлоў, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Валярына Кустава, Кася Камоцкая ды іншыя творцы.

«Мы смуткуем разам з нашымі братамі, мы радуемся разам з імі ды будзем спадзявацца, што тыя хмурыя снежныя марозныя нябёсы навечна змесцяць у сабе ўкраінскіх герояў», – сказаў пісьменнік Алесь Пашкевіч.

{movie}«У беларусаў няма бліжэйшага народу». Беларускія дзеячы культуры падтрымалі Майдан |right|14990{/movie}

Больш – у відэа.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў