ВЯСКОЎЦЫ СУПРАЦЬ ЗАВОДУ


Жыхары вёскі Шырокае ў Лідскім раёне пратэстуюць супраць будаўніцтва заводу гарачага ацынкоўвання металаканструкцыяў. Людзі баяцца шкодных выкідаў. Каб заспакоіць жыхароў, улады арганізавалі ў Лідзе грамадскія слуханні, аднак вынікаў экалагічнай экспертызы вяскоўцам не паказалі.

Замест гэтага старшыня Лідскага райвыканкаму Андрэй Худык папрасіў людзей паверыць яму на слова: завод шкоды не прынясе, і кропка. Высветлілася, што ўлады і самі не бачылі вынікаў экспертызы, падпісанай усяго за дзень да грамадскіх слуханняў. Навукоўцы, якія выступалі перад залаю, таксама нічога не казалі пра экалагічны аспект будаўніцтва.

Такім чынам, абодва бакі не валодалі поўнаю інфармацыяй аб праблеме. Улічваючы гэта, лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў, які прысутнічаў на слуханнях, заявіў, што высновы нельга лічыць правамоцнымі.

belsat.eu
28.08.2010
Фота belsat.eu

Стужка навінаў