Моцны землятрус адбыўся на Тайвані. На японскім востраве Іцукусіма абвясцілі пагрозу цунамі


18 верасня ва ўсходняй частцы Тайваню адбыўся моцны землятрус магнітудай 6,8.

18 верасня на Тайвані адбыўся моцны землятрус.
Фота: EToday
18 верасня на Тайвані адбыўся моцны землятрус.
Фота: EToday

Штуршкі моцна адчуваліся па ўсім востраве і выклікалі шматлікія абвалы і апоўзні. Эпіцэнтр быў за 85 км на ўсход ад часткі Юйцзін, асяродак – на глыбіні 10 кіламетраў.

18 верасня на Тайвані адбыўся моцны землятрус.
Фота: focustaiwan.tw

CNA са спасылкай на мясцовыя СМІ паведамляе, што ў выніку землятрусу быў разбураны малапавярховы будынак, у якім размяшчалася крама. Таксама паведамляецца пра сход цягніка з рэек на ўсходнім узбярэжжы.

Кітайскі тэлеканал CCTV апублікаваў фотаздымак разбуранага будынку.

18 верасня на Тайвані адбыўся моцны землятрус.
Фота: CCTV

Звестак пра пацярпелых на гэты момант няма.

На востраве Іцукусіма ў прэфектуры Окінава абвясцілі пагрозу цунамі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў