Ад паўночнага ззяння ў Швецыі да моцнага шторму ў Харватыі. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Новыя пахаванні закатаваных у Харкаўскай вобласці Украіны, марш супраць нянавісці да беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы, паўночнае ззянне ў Швецыі, прыбыццё Папы Рымскага Францішка ў Казахстан, наступствы пажараў у лясах Амазоніі ў Бразіліі ды моцны шторм у Харватыі – сабралі асноўныя падзеі тыдня ў фотаздымках.

Эксперты эксгумуюць цела чалавека, які быў забіты расейскімі вайскоўцамі падчас акупацыі гораду Балаклея, Харкаўская вобласць, Украіна.
Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Паўночнае ззянне ў начным небе ў Лапландыі, Швецыя.
Фота: Lisi Niesner / Reuters / Forum
Выпаленая тэрыторыя трапічных лясоў Амазоніі ля гораду Умайта (Humaita), Бразілія.
Фота: Michael Dantas / AFP / East News
Кароль Вялікай Брытаніі Чарлз ІІІ выступае з прамовай у Ўэстмінстэрскім палацы. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: POOL / Reuters / Forum
Будаўнічая пляцоўка найбуйнейшага ў свеце крытага гарналыжнага курорту. Шанхай, Кітай.
Фота: CFOTO / ddp images / Forum
Папа Рымскі Францішак і прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў паціскаюць рукі падчас сёмага міжканфесійнага саміту. Падчас сваёй прамовы Святы Айцец згадаў вайну ва Украіне, а таксама важнасць адмены смяротнага пакарання ў краіне. Нур-Султан, Казахстан.
Фота: Kazakh Presidential Press Servic / Reuters / Forum
Марш супраць нянавісці ў раёне Грохуў (Прага-Поўдзень). Акцыя стала адказам на пагрозы і ксенафобскія выказванні на адрас беларусаў і ўкраінцаў з боку некалькіх жыхароў Грохува. Варшава, Польшча. 13 верасня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Праз некалькі дзён у гэтым жа раёне беларусу прабілі шкло аўтамабіля дрэўкам з польскім сцягам. Глядзіце больш падрабязна тут.

Мясцовая жыхарка Алена стаіць перад скрынямі з боепрыпасамі каля свайго разбуранага дому ў сяле Новая Гусараўка, нядаўна вызваленым ЗСУ, Харкаўская вобласць, Украіна.
Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Супрацоўнік Упраўлення для ўстойлівага кіравання басейнам і возерам (AMSA) збірае адкіды, змытыя дажджамі і ўтрыманыя бар’ерам, усталяваным у адным з прытокаў возера Аматытлан (Amatitlan), Гватэмала.
Фота: Johan Ordonez / AFP / East News
Моцны шторм над горадам Загрэб (Zagreb), Харватыя.
Фота: Bruno Fantulin / Pixsell / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў