У Беларусі створана партыя «Белая Русь»


Адпаведнае рашэнне было прынятае падчас устаноўчага з’езду пралукашэнкаўскай партыі ў Менску 18 сакавіка.

Паводле БелТА, у зʼездзе прымаюць удзел каля тысячы дэлегатаў. Партыя ствараецца на базе грамадскага абʼяднання «Белая Русь».

Старшыня «Белай Русі» Алег Раманаў заявіў, што адна з найважнейшых функцыяў новай партыі – стаць сацыяльным ліфтам і вылучыць са сваіх шэрагаў кіраўнікоў, лідараў грамадскага меркавання і ў цэлым людзей, якія стануць палітычнай, эканамічнай і духоўнай элітай.

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка заявіў, што ў аснове новай партыі павінна быць ідэалогія стабільнасці, пастаяннага развіцця і поспеху. «Упэўнены, што партыя «Белая Русь» стане той палітычнай сілай, на якую будзе апірацца ўлада», – дадаў чыноўнік.

У прэзідыуме ўстаноўчага зʼезду можна ўбачыць старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву. У ліку гасцей – старшыня Найвышэйшага савета партыі «Адзіная Расея», амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.

Hавiны
Міністр юстыцыі лічыць, што ў Беларусі застанецца 3 ці 4 партыі
2023.02.24 10:35

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў