Не стала народнага мастака Гаўрылы Вашчанкі


Уначы пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка. Яму было 85 гадоў, апошнім часам ён пакутаваў на цяжкую хваробу. Вашчанку называюць адным з рэдкіх творцаў, які атрымаў прызнанне не праз Маскву, а непасрэдна ад людзей са сваёй радзімы.

{movie} Агляд падзеяў культуры (14.02.2014) |right|14821{/movie}

Сваім настаўнікам спадара Вашчанку называюць 200 майстроў пэндзля. У Акадэміі мастацтваў яму ўдалося стварыць кафедру, якую называлі адною з наймацнейшых у СССР. Пры тым што Вашчанка не быў чальцом кампартыі ды не пісаў партрэтаў правадыроў пралетарыяту. Затое пісаў партрэты Францішка Скарыны, Ефрасінні Полацкай, Кастуся Каліноўскага, Коласа і Купалы.

У ягонай творчасці шмат хто бачыць заходнееўрапейскі павеў: магчыма, таму, што адукацыю мастак атрымліваў у Кіеве і Львове. Нарадзіўся ж спадар Вашчанка на Гомельшчыне. Ягоную карцінную галерэю ў Гомлі цягам 12 гадоў існавання наведалі больш як 300 тысячаў чалавек.

Гаўрылу Вашчанку ведаюць не толькі з творчасці, але і з грамадзянскай пазіцыі. Ён быў адным з тых, хто пераканаў Пятра Машэрава адмовіцца ад плану знесці Верхні горад.

Іншыя навіны: вакаліст гурта „TonqiXod” Уладзь Лянкевіч выдаў першы зборнік вершаў. Фолк- і рок-гурты павіншавалі менчукоў з Днём Святога Валянціна. Валер Булгакаў прывёз у Магілёў літаратуру пра Антона Луцкевіча.

Марына Вашкевіч, Сяргей Будкін, belsat.eu

Стужка навінаў