Як беларускі глуханямы байкер аб’ехаў свет (рэпартаж)


Беларускаму вандроўніку 72 гады. Ён – глуханямы, аднак нягледзячы на тое Уладзімір не бачыць межаў: ні на мапе, ні ў адносінах з людзьмі. Неверагодная гісторыя Уладзіміра Ярца – у праграме «Рэпартэр».

{movie}Беларускі глуханямы байкер аб’ехаў свет (рэпартаж)|right|14810{/movie}

«Да года я яшчэ чуў. Потым упаў з печкі, ударыўся галавою аб нешта і ад гэтага згубіў слых. Усе дзеці вакол чулі ды размаўлялі. Ніхто не хацеў сябраваць з інвалідам. Яны не ведалі, як са мною размаўляць, проста імкнуліся абысці мяне бокам. Я амаль заўсёды быў адзін, і да гэтага прызвычаіўся. Я любіў разглядаць здымкі ды часопісы: там былі фота розных гарадоў. Найцікавейшым прадметам у школе была геаграфія. Я разглядаў глобус, і ён мяне заварожваў, – падарожнік распавядае, што цікавіцца геаграфіяй ды падарожжамі ён пачаў у 12 гадоў. – Цяпер мне 72, але інтарэс не сціхае».

Уладзімір Ярэц у маладосці на мапедзе даехаў да Уладзівастоку. Але захацеў падарожнічаць з большай хуткасцю, на матацыкле. Паўстала іншая праблема – атрымаць правы. Ці бюракратычныя бар’еры маглі спыніць такога чалавека? Уладзімір стаў першым глуханямым у СССР, які атрымаў правы кіроўцы.

Ідэя аб’ехаць увесь свет з’явілася ў 2000 годзе – паглядзець, як жывуць у іншых краінах. «Былі ў дарозе і непрыемнасці. У ЗША я сутыкнуўся з цяжкавіком. Я не памятаю, як гэта адбылося». Байкер 6 дзён быў у коме, 7 месяцаў – у шпіталі. «Калі мяне выпісвалі, падарылі новы матацыкл. Быў «Ява», стаў – «BMW», – апавядае падарожнік.

Чым жыве цяпер легендарны байкер? Якія прыгоды найчасцей узгадвае? Глядзіце відэа ў праграме «Рэпартэр»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў