Пайшоў з жыцця Збігнеў Рамашэўскі


Польскі палітык, дзеяч «Салідарнасці», прыхільнік дэмакратычных зменаў у Беларусі, які падтрымліваў паўставанне «Белсату», пайшоў з жыцця ва ўзросце 74 гадоў. З канца мінулага тыдня Збігнеў Рамашэўскі заставаўся ў шпіталі.

У 70-я гг. Збігнеў Рамашэўскі дапамагаў бараніць ахвяраў камуністычнага рэжыму Польшчы ў Камітэце абароны працоўных, у 80-х – уваходзіў у кіраўніцтва «Салідарнасці». Падчас вайсковага становішча арганізаваў трансляцыю падпольнага радыё, хаваўся ад камуністычных спецслужбаў, два гады прабыў у вязніцы. У незалежнай ад камуністычных уладаў Польшчы Збігнева Рамашэўскага абіралі ў парламент, ён працягваў актыўную грамадскую дзейнасць.

Збігнеў Рамашэўскі неаднаразова выказваўся за дэмакратычныя змены ў Беларусі ды падтрымліваў дэмакратычную апазіцыю. Дзякуючы ягонай дапамозе паўстала першае незалежнае беларускае тэлебачанне «Белсат». Калі пасля прэзідэнцкіх выбараў–2010 за кратамі апынуліся сотні актывістаў і апазіцыйныя лідары, польскі палітык, на той час віцэ-спікер Сенату, заклікаў улады Беларусі неадкладна спыніць рэпрэсіі, а беларусаў – браць будучыню ў свае рукі.

{movie}Збігнеў Рамашэўскі. Салідарныя з палітвязнямі |right|14795{/movie}

У студзені 2014 года, за некалькі тыдняў да смерці, палітык прыехаў у Харкаў, каб узяць удзел у Форуме Еўрамайдану і падтрымаць дэмакратычныя памкненні ўкраінцаў.

Калектыў тэлеканалу «Белсат» выказвае шчырыя спачуванні Агнешцы Рамашэўскай-Гузы, усім родным і блізкім памерлага.

https://youtu.be/alfzety2WlE

Глядзі таксама
Каментары