Меладрама з элементамі фэнтэзі: гурт «Без білета» прэзентуе кліп да Дня закаханых


«Без білета» прысвяціў кампазіцыю ўсім закаханым і тым, хто шукае прыгодаў. У лютаўскім відэа гурта – каханне і спорт, сіла пачуццяў, якая акрыляе, і канцэртны ўгар.

Кліп на песню «365 дзён лета» – прыгодніцкая меладрама з элементамі фэнтэзі, знятая рэжысёрам Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым, аўтарам «безбілетных» кліпаў «Быць, як усе» і «На Ямайку».

{movie}Кліп гурта “Без білета” да Дня святога Валянціна|right|14789{/movie}

Здымкі відэа прайшлі ў верасні 2013 года пры актыўным удзеле фан-клубу калектыву.

«Гэтая песня пра чароўную сілу любоўнага зману, наколькі мы становімся лепшыя, смялейшыя і прыгажэйшыя, калі мы закаханыя ці камусьці падабаемся, – распавяла суаўтарка песняў «Без білета» Таня Кушнер. – Кліп распавядае адну з такіх гісторыяў. Просты хлопец выяўляе ў сабе схаваныя здольнасці, а ў сваім жыцці – прыгоды, да якіх яго вядзе невытлумачальная сіла пасля сустрэчы з незнаёмкаю».

МЯ, belsat.eu, паводле bezbileta.net

Стужка навінаў