Аднаполыя пары ў беларускім грамадстве. Як яны жывуць?


Маці, даведаўшыся, што ейны сын – гей, закрыла яго ў пакоі ды змусіла паддацца абраду выгнання бесаў. Ці маладзён перастаў сустракацца з хлопцамі – у сюжэце праграмы «Рэпартэр».



Даведайцеся больш з праграмы «Рэпартэр», якую можна паглядзець на «Белсаце», а таксама падчас онлайнавай трансляцыі на нашай старонцы кожны чацвер а 20:30. Выданні праграмы дасяжныя ў нашым архіве.

{movie}Аднаполыя пары ў беларускім грамадстве. Як яны жывуць? |right|14694{/movie}

Як секс і каханне ўплывае на сацыяльную актыўнасць беларусаў? Нашая краіна размяшчаецца ў сярэдняй шыраце, таму, як правіла, лібіда ў беларусаў сярэдняе. І мы болей занятыя тым, як утрымаць сям’ю, як выжыць, чым каханнем. Аднак гэта не датычыць часткі беларускай моладзі, якой часам каханне перашкаджае жыць у сучасным грамадстве. Па вялікім рахунку, некаторыя пары хаваюць свае адносіны і нават лечацца ў шпіталях, каб пазбавіцца гэтага пачуцця.

«У мяне тата заўсёды казаў адну фразу: ты нікому нічога не павінная. Ты мусіш быць шчаслівая. Калі я шчаслівая з дзяўчынаю, чаму не? Чаму я мушу падманваць самую сябе і сустракацца з нейкім хлопцам, калі ён мне не падабаецца? Дык грамадства нічога асаблівага для мяне не зрабіла, каб я марнавала сваё жыццё», – адкрылася дзяўчына, якая гадуе дзіця разам са сваёй сяброўкаю.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў