Паштоўкі, якія шукаюць страчаную беларускую гісторыю (фотарэпартаж)


На выставе «У пошуках страчанага» ў Менску прэзентавалі парытэтныя паштоўкі з відамі Беларусі.

Асноўная частка выставы прысвечаная пачатку ХХ стагоддзя. Апроч паштовак, на выставе можна пабачыць здымкі менскіх вуліцаў розных часоў з пачатку ХХ стагоддзя. Сярод экспанатаў – таксама ўнікальныя фотапартрэты беларусаў мінулага стагоддзя.

Выстава «У пошуках страчанага» ў межах ХХІ Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу будзе даступная для наведнікаў да 9 лютага ў выставачным комплексе «БелЭкспа» на вул. Янкі Купалы, 27.



МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў