Аўтамабіль – сродак перасоўвання ці прадмет раскошы?


Лукашэнка падпісаў Указ аб утылізацыйным зборы. Публікацыі дакументу чакаем з дня на дзень. Эксперты кажуць пра страты беларускага аўтапраму і беларускіх прадпрымальнікаў.

{movie}”Гарачы каментар”: Увядзенне ўтылізацыйнага збору зробіць нявыгадным пакупку ўжываных аўтамабіляў|right|14678{/movie}

Цэлы шэраг транспартавых сродкаў неўзабаве падымецца ў цане або і ўвогуле знікне з беларускага рынку. Фізічным асобам давядзецца плаціць утылізацыйны збор: для новых аўтамабіляў – каля $ 100, для ужываных – каля $ 150. Больш за ўсё гэты збор ўдарыць па індывідуальных прадпрымальніках. Такія прагнозы робяць аўта-эксперты. А прадстаўнікі аўтамабільнага бізнесу ўпэўненыя, што ўвядзенне ўтылізацыйнага збору зробіць нявыгадным набыццё ўжываных аўтамабіляў.

Эксперт Фёдар Сухаў патлумачыў у праграме «Гарачы каментар», за што будуць плаціць грошы беларускія аўтамабілісты і ці вырастуць ў цане іншамаркі – неад’емная частка шчасця па-беларуску.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў