Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі занепакоенае ростам мужчынскай прастытуцыі


На цяперашні момант МУС Беларусі паставіла на ўлік 1833 асобы, якія аказвалі паслугі сексуальнага характару.

Што цікава, 45 з іх – прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, і іхная колькасць расце – паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік начальніка ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлем людзьмі МУС Беларусі Сяргей Коўтун.

Прадстаўнік МУС таксама адзначыў, што распаўсюджванне прастытуцыі ў краіне стрымліваецца дзякуючы намаганням праваахоўных органаў. Умінулым годзе за прадажны секс прыцягнулі да адказнасці 994 асобы.

Амаль палова «начных матылькоў» (780 асобаў), якія трапілі на ўлік, працуе ў Менску.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў