На галубоў, якіх Папа Рымскі выпусціў пасля малітвы за Украіну, напалі варона і чайка (відэа)


Папа Рымскі Францішак пасля прамовы супраць гвалту ва Украіне і малітвы выпусціў разам з дзецьмі белых галубоў – сімвалаў міру.

Як толькі белыя птушкі вылецелі з акна Апостальскага палацу ў Ватыкане, на іх накінуліся чайка і варона. Першая выдзерла ў голуба пёры з хваста, а другая схапіла аднаго з іх кіпцюрамі.

{movie}На галубоў, якіх Папа Рымскі выпусціў пасля малітвы за Украіну, напалі варона і чайка|right|14496{/movie}

«Я разам з Украінаю малюся за тых, хто страціў свае жыцці ў апошнія дні, і малюся за іхныя сем’і. Я спадзяюся, што адбудзецца канструктыўны дыялог паміж уладаю і грамадзянскай супольнасцю, можна будзе пазбегнуць якога-кольвек гвалту, і дух святла ды пошуку агульнага дабра застанецца ўва ўсіх сэрцах», – адзначыў пантыфік падчас сваёй прамовы на плошчы святога Пятра ў Ватыкане .

МЯ, belsat.eu, паводле «Gazeta.ua»

Стужка навінаў