Еўрамайдан стаіць пад беларускаю мяжою – у Чарнігаве (фота)


Ужо чацвёрты дзень у Чарнігаве на цэнтральнай Чырвонай плошчы стаяць барыкады Еўрамайдану. Як і ў шмат якіх украінскіх абласных цэнтрах, у гэтым горадзе, суседнім з беларускім Гомлем, мітынгоўцы спрабавалі захапіць будынак абласной адміністрацыі.



Аднак пасля перамоваў апазіцыя вырашыла адмовіцца ад сваіх намераў у абмен на вызваленне затрыманых актывістаў. Апазіцыя вырашыла ўстанавіць барыкады перад будынкам адміністрацыі, каб не даваць чыноўнікам працаваць, патрабуючы адстаўкі кіраўнікоў Чарнігаўскай вобласці.

Кожны дзень на плошчы праходзіць Народнае веча, у мароз актывісты грэюцца каля вогнішча, п’юць гарачую гарбату, якую прыносяць мясцовыя жыхары.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў