Міліцыя двойчы правярала дазвол на пікет у Малінаўцы (фотарэпартаж)


У менскім мікрараёне Малінаўка прайшоў збор подпісаў за вылучэнне Юрыя Меляшкевіча на рэгістрацыю кандыдатам у Менскі гарадскі савет. Подпісы збіралі лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч і прадстаўнік руху «За свабоду» Алесь Лагвінец. Акрамя збору подпісаў, пікетоўцы выступілі супраць расейскіх вайсковых базаў у Беларусі.

Жыхары мікрараёну па-рознаму рэагавалі на пікет. Адная з жанчын заявіла наўпрост, што расейскія базы ў Беларусі вельмі трэба, бо інакш «будзе, як ва Украіне». Нехта з менчукоў увогуле пабаяўся падыходзіць да ўдзельнікаў пікету, а толькі назіраў збоку.

Вялікую цікавасць акцыя выклікала затое ў міліцыянтаў. Праверыўшы адзін раз дазвол на пікет, міліцыянты завіталі на пікет праз некаторы час зноўку. Яны «пераправерылі» дакументы і заадно перапісалі звесткі ўдзельнікаў акцыі, забараніўшы выкарыстоўваць на пікеце бел-чырвона-белы сцяг.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў