Кіеў: У будынку Міністэрства аграрнай палітыкі цяпер штаб Нацыянальнай гвардыі


Кіраўніцтва сфармаванай пратэстоўцамі Нацыянальнай гвардыі мае намер весці перамовы з уладаю. Але не з Януковічам – а з кіраўніцтвам сілавых ведамстваў. Перадае з Кіеву наш карэспандэнт Усевалад Шлыкаў.

{movie}Кіеў: У будынку Міністэрства аграрнай палітыкі цяпер штаб Нацыянальнай гвардыі|right|14442{/movie}

Майдан адкінуў прапановы аб замірэнні з уладамі ды адмовіўся вызваліць вуліцу Грушэўскага. Актывісты пашыраюць барыкады і рыхтуюць кактэйлі Молатава. Сёння ж пратэстоўцы занялі будынак Міністэрства аграрнай палітыкі ды харчавання ў цэнтры Кіева. Будынак пацярпеў няшмат. Выбітае шкло абяцаюць паставіць, унутры страты абмяжоўваюцца некалькімі надпісамі на сценах.

Стужка навінаў