Усаў: Януковіч не такі, каб адступаць


Украінскі прэзідэнт падчас перамоваў з апазіцыяй не выключыў адстаўкі ўраду, адзначыў Віталь Клічко. Віктар Януковіч не схільны адступаць і да гэтага часу не выканаў ніводнага патрабавання апазіцыянераў, скаментаваў палітолаг Павел Усаў.

{movie}Усаў: Януковіч не такі, каб адступаць |right|14408{/movie}

«Усё заканчваецца ад самага пачатку Майдану абяцаннямі і, на жаль, апазіцыя працягвае гэтым абяцанням верыць. З іншага боку, ёсць даволі вялікая група людзей, якія не давяраюць лідарам парламенцкай апазіцыі ды ўзялі справу ў свае рукі», – адзначыў палітолаг.

Кровапраліцце ва Украіне можна спыніць адстаўкаю не толькі ўраду, але і прэзідэнта Януковіча, мяркуе адмысловец. Незалежна ад таго, ці пойдзе ён на перамовы з апазіцыяй, украінскі прэзідэнт будзе працягваць жорсткую палітыку, якую распачаў пасля свайго абрання, змяніўшы Канстытуцыю і зняволіўшы Юлію Цімашэнку. «Януковіч прыйшоў да ўлады дзеля таго, як і калісьці Лукашэнка: сапраўды і надоўга. Тое, што адбываецца цяпер, – гэта менавіта тое, чаго ён не чакаў», – адзначыў спадар Усаў.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў