Актывіст з Гомля: Шмат людзей ганарацца ўчынкам Міхаіла Жызнеўскага


Грамадскія дзеячы з Гомля плануюць спаткацца з бацькамі загінулага ў Кіеве беларуса ды патлумачыць ім, што шмах хто ў Беларусі адчувае гонар за іх сына.

{movie}Актывіст з Гомля: Шмат людзей ганарацца ўчынкам Міхаіла Жызнеўскага |right|14406{/movie}

Міхаіл загінуў за справу, у якую верыў, падтрымаў Майдан ды не пабаяўся куляў, адзначыў грамадскі дзеяч з Гомля Андрэй Стрыжак: „Трэба паспрабаваць растлумачыць, што для Міхаіла гэта было вельмі важна і зараз вельмі шмат людзей ганарацца ўчынкам сына гэтых людзей”.

Жыхары Беларусі, падкрэсліў актывіст, успрымаюць пакуль падзеі ў Кіеве як нейкія афрыканскія паўстанні. „Беларусы проста вераць у стабільнасць… Сітуацыя ж такая, што ніхто не можа сказаць, у які момант можа выстраліць ды здарыцца сітуацыя, калі ўсё зменіцца”, – мяркуе спадар Стрыжак.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў