Якія сюрпрызы прынясе нам зіма?


Пераломы, вывіхі, траўмы галавы ды абмаражэнні – самыя частыя пашкоджанні ў зімовы перыяд. Але сёлета беларусы трывала перажываюць перапады тэмпературы. Нягледзячы на мароз і галалёдзіцу, медыкі адзначаюць рэкордна нізкую колькасць пацярпелых. Затое расце колькасць аварыяў на дарогах. Якія яшчэ неспадзяванкі могуць прынесці маразы?

Яшчэ два тыдні таму скаваны лёдам Ніягарскі вадаспад збіраў натоўпы турыстаў не толькі са Злучаных Штатаў.

З прыходам маразоў такую з’яву можна назіраць і з вокнаў будынкаў на менскім завулку Казлова. Аднак са сваім мясцовым каларытам.

{movie} Небяспечная зіма |right|14375{/movie}

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:

“Мы ўбачылі здымкі ў інтэрнэце і пастанавілі прыехаць паглядзець”.

“Прышпільна, фатаграфаваліся ўсе. Ну, у прынцыпе, прарвала трубу”.

Відавочна, маразы, што, прыйшлі ў нашую краіну, заспелі знянацку сталічных камунальнікаў.

А вось жыхары Пінску да двухзначных тэмператураў са знакам мінус падрыхтаваліся.

ЖЫХАРЫ ПІНСКУ:

“У кватэры, каб было цёпла, утульна, вокны пазаклейвалі. Зачыняем дзверы, уцяпляем. Каб не замерзнуць”.

“Калі моцныя маразы, аддаю перавагу дому, чымся вуліцы”.

“Я марозу не баюся, я аддаю перавагу гульням з сябрамі ў снежкі ці бегаць па снезе”.

Але сапраўдныя маразы – гэта не толькі зімовыя віды спорту ды забавы на свежым паветры.

З паніжэннем тэмпературы ўзрастае небяспека на дарогах, а праз галалёдзіцу павялічваецца колькасць аварыяў. Аднак рызыкуюць не толькі аўтамабілісты, але і пешаходы. Гэтак, толькі за мінулы тыдзень па медычную дапамогу з зімовымі траўмамі звярнуліся паўтары тысячы чалавек. Аднак рызыку пашкоджанняў ад падзенняў можна зменшыць, кажуць, адмыслоўцы.

ЛЕАНІД ЛОМАЦЬ, РНПЦ ТРАЎМАТАЛОГІ І АРТАПЕДЫІ:

“Першая справа, калі галалёд, – гэта быць асцярожнымі і абутак. Абутак трэба падабраць. Хадзіць асцярожна трэба таксама. Значыць, ідзеш – не трэба спяшацца, дробнымі крокамі ісці, не старацца хутчэй. Калі мы так ідзём асцярожна, то нават калі мы пачнем падаць, то гэта будзе не так нечакана”.



Акрамя траўмаў, у зімовы перыяд існуе сур’ёзная рызыка абмаражэння. Таму абавязкова варта цёпла апранацца. Тым больш што маразы будуць толькі ўзмацняцца.

ДЗМІТРЫЙ РАБАЎ, СЛУЖБА ПРАГНОЗАЎ ГІДРАМЕТЦЭНТРУ:

“Ужо да выходных уладу над надвор’ем возьме чарговы антыцыклон, які будзе спускацца да нас з поўначы. І ўжо тэмпература ў начныя гадзіны чакаецца мінус 16–22. І дзённая тэмпература мінус 11–17 градусаў”.

Аднак ёсць і тыя, каго не спужалі такія нізкія тэмпературы. Каб дакрануцца да Дароў валхвоў каля сталічнага Дому міласэрнасці збіраюцца шматтысячныя чэргі. Каб вернікі не мёрзлі, Чырвоны крыж усталяваў адмысловыя намёты для абагрэву.

Заўтра ж кубкам цёплай гарбаты валанцёры гэтай арганізацыі плануюць частаваць на магілёўскіх прыпынках.

Ганна Любакова, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў