Па іншы бок барыкадаў. Відэа МУС Украіны


Міністэрства ўнутраных справаў Украіны апублікавала відэа, як працаўнікоў міліцыі закідаюць «кактэйлямі Молатава». Пры гэтым у кадр трапіў і міліцыянт, які кідае каменнем у бок дэманстрантаў.

{movie}Па іншы бок барыкадаў. Відэа МУС Украіны|right|14352{/movie}

У першым шэрагу ачаплення МУС звычайна выстаўляе байцоў унутраных войскаў – пераважна гэта прызыўнікі ва ўзросце да 20 гадоў. І менавіта яны становяцца ахвярамі атакаў маніфестантаў, што выкарыстоўваюць каменне, феерверкі ды бутэлькі з запальнаю сумессю. Больш за сто працаўнікоў МУС звярнуліся па медычную дапамогу з пераломамі, струсам мозга, апёкамі.

Што адбываецца ў гэтыя хвіліны ў Кіеве – глядзіце ў он-лайн трансляцыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў