Патроху ад гарылы, экскаватара і дыназаўра – гэтак складаюць антыробата


Павялічыць людскую сілу ў 100 разоў дапаможа адмысловая прылада, якую стварае ў ЗША аматар тэхнікі Джонатан Тыпэт разам з камандаю добраахвотнікаў.

Праграма «Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

Галоўная адметнасць экзашкілета – пяціметровая вышыня, што будзе патрабаваць высокага майстэрства пілота. Ён будзе цалкам адказны за баланс і рух металічнага гіганта. Нешта сярэдняе паміж гарылаю, экскаватарам і дыназаўрам ты-рэксам важыць 3,5 т і ўзмацняе рухі кіроўцы ў 60 ці 100 разоў ад першапачатковай сілы. Праект, які атрымаў назву «антыробат», можа перасоўвацца з хуткасцю да 30 км за гадзіну, а сілкаванне прылады цалкам забяспечваецца акумулятарамі. Аўтар ідэі ў цяперашні час шукае спонсараў на пабудову свайго амбітнага робатызаванага шкілета.

Іншыя тэмы выдання: «Разэта» прачнулася, здымкі Месяца, інавацыйнае крыло, выпрабаванне стрэльбы.

{movie}”Дэвайс”: Патроху ад гарылы, экскаватара і дыназаўра — гэтак складаюць антыробата |right|14336{/movie}

КС, belsat.eu

Стужка навінаў