Невядомыя жаўнеры беларускага супраціву на паштоўках (фотафакт)


Набор паштовак, прысвечаны ваярам беларускіх антысавецкіх фармаванняў часоў ІІ сусветнай вайны, выдалі гарадзенскія аматары гісторыі пры падтрыманні «Маладога фронту».



Набор складаецца з пяці фота-рэпрадукцыяў, раней мала вядомых сярод даследнікаў тэмы, арыгіналы якіх на цяперашні момант захоўваюцца ў прыватных калекцыях. На паштоўках – выявы сяброў Саюзу беларускай моладзі, Самааховы, Беларускай краёвай абароны і г. д.

1549453_499712723481491_1506078774_n

Фота: mfront.net

Лідар «Маладога фронту» ў Горадні Алесь Кіркевіч адзначыў, як падае старонка mfront.net, што цягам ІІ сусветнай вайны ў Беларусі ішла грамадзянская вайна: «Пры гэтым той бок канфлікту, які ваяваў за Сталіна і ГУЛаг, ушанаваны афіцыйна, іншы бок – антысавецкі – дагэтуль застаецца ў найлепшым выпадку закрытаю тэмаю пад грыфам «сакрэтна».

МЯ, belsat.eu, паводле mfront.net

Стужка навінаў