Таццяна Зялко: Пажылога чалавека ў Беларусі за чалавека не лічаць


Бясспрэчна, лепш быць маладым, здаровым і заможным, а не старым, бедным і хворым. Але ў старых ёсць адна перавага – яны ўжо былі маладыя, а малады – яшчэ мае быць кімсьці потым. Аб праблемах людзей залатога веку ў праграме “Размова Мацкевіча” гутарка з ініцыятаркаю стварэння арганізацыі людзей сталага ўзросту Таццянаю Зялко.

{movie}Таццяна Зялко: Пажылога чалавека ў Беларусі за чалавека не лічаць|right|14145{/movie}

Людзей сталага веку ў Беларусі – больш за чвэрць насельніцтва, 2,5 млн асобаў. Паводле міжнародных стандартаў, нашая краіна – “старая”.

Дзеля таго, каб узровень жыцця і статус пенсіянераў у Беларусі павысіўся, на думку спадарыні Таццяны, у Беларусі трэба стварыць пенсійны фонд, які б працаваў таксама як інвестыцыйны фонд, як гэта робіцца ў шэрагу краінаў Захаду.

Глядзіце больш – у “Размове дня“!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў