Новае на «Белсаце»: Жаночая праграма «54 %»


Ад сексу з беларускім каларытам да праблемаў смяротнага пакарання. Беларуская рэчаіснасць вачыма жанчын – у аўтарскім праекце Аліны Коўшык і Кацярыны Барушкі. Прэм’ера ў сераду а 21:45.

Менавіта 54 % беларускага насельніцтва складаюць жанчыны. І меркаванне гэтай (большай) часткі насельніцтва, паводле аўтарак праекту, улічваецца зусім непрапарцыйна. Большасць кіроўных пасадаў займаюць прадстаўнікі моцнага полу, больш іх і сярод экспертаў. Новая праграма створаная дзеля таго, каб жанчыны часцей выказваліся, а мужчыны іх пачулі. Бо багацце меркаванняў – падстава правільных рашэнняў.

Ці атрымліваюць беларускі задавальненне ад сексу і ці партнёры-суайчыннікі выкладваюцца на ўсе 100? Чаму беларусы рэдка бяруцца шлюбам з замежніцамі? Ці добрыя з мужчынаў нянькі? Чаму жанчынам больш падабаецца працаваць прыбіральніцаю ў Грэцыі, чымся на дзяржаўнай пасадзе ў Беларусі? Чым беларускі займаюцца на пенсіі? На гэтыя ды іншыя, не менш цікавыя пытанні будуць шукаць адказы вядоўцы новай праграмы «54 %». Кожная тэма будзе асвятляцца праз жыццёвую гісторыю канкрэтнай гераіні.

Запрашаем на прэм’еру! Ужо 15 студзеня на «Белсаце»!

{movie}Праграма «54 %». Анонс |right|14098{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў