Мясніковіч абяцае скідкі


Як паведамілі у Міністэрстве гандлю, ва ўсіх гандлёвых аб’ектах краіны 29 снежня адбудзецца «Адзін ыдзень скідак». Кошты на нехарчовыя тавары ў дзяржаўных крамах маюць быць ніжэйшымі не менш як 15-20% «за кошт узгодненага зніжэння цэн на нехарчовыя тавары арганізацыямі-вытворцамі і надбавак гандлёвымі арганізацыямі».
Як паведамілі ў міністэрстве, такое рашэнне прынята паводле даручэння прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, які падтрымаў шэраг ініцыятыў Мінгандлю, у прыватнасці, па павелічэнні рознічнага тавараабароту.
Мясніковіч таксама даручыў старшыням аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама прыняць рашэнні пра дазвол прадоўжанага (кругласутачнага) рэжыму працы гандлёвых аб’ектаў па 31 снежня ўключна без выхадных дзён, за выключэннем гандлёвых аб’ектаў, размешчаных у жылых дамах.
Акрамя гэтага, кіраўнік урада даручыў забяспечыць у снежні і студзені працу ў святочныя і выхадныя дні тэатральна-відовішчных арганізацый (музеяў, тэатраў і інш.), аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг (гандлёвых цэнтраў, рынкаў, кафэ, рэстаранаў і інш.).
МЛ, паводле БелаПАН
Стужка навінаў