Раство ў адкрытым космасе


Астранаўты Рык Мастрак’ё і Майк Гопкінз сем гадзінаў правялі ў адкрытым космасе, каб уратаваць Міжнародную касмічную станцыю.
Амерыканскія астранаўты падчас сямігадзіннага выхаду ў адкрыты космас паспяхова замянілі помпу ў сістэме ахалоджвання Міжнароднай касмічнай станцыі, паведамляецца на сайце NASA.
Аперацыя прайшла без сур’ёзных здарэнняў, і касманаўтам удалося падключыць помпу і падвесці да яе электрычнасць.
Пра непаладку ў сістэме ахалоджвання на МКС стала вядома 11 снежня. Адзін з элементаў сістэмы давялося адключыць. Як вынік, экіпажу прыйшлося перастаць карыстацца некаторымі жыццёва важнымі прыладамі.
ЮВ паводле nasa.gov
Стужка навінаў